Рэквізіты
Звязацца
Звязацца
  • +375 17 299 25 24

    Кансультацыя па тэх.падтрымцы тэрмінальнага абсталявання 24/7

  • +375 17 299 25 52
    Кансультацыя па
    набыцці абсталявання
Мы ў сацыяльных сетках:
  • +375 17 299 25 24

    Кансультацыя па тэх.падтрымцы тэрмінальнага абсталявання 24/7

  • +375 17 299 25 52
    Кансультацыя па
    набыцці абсталявання
Асабісты кабінет
E-POS

Асабісты кабінет
карыстальніка mPOS

Асабісты кабінет
PayPro

Асабісты кабінет
BPC NFC-POS

Раздел не найден.

Бізнес-сустрэча з партнёрамі і кліентамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра ў Брэсце

17.12.2024

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр працягвае зараджаць на поспех сваіх кліентаў і партнёраў!

Семінар "Зараджаем на поспех" - ужо традыцыйнае рэгіянальнае мерапрыемства, дзе Банкаўскі працэсінгавы цэнтр не толькі прэзентуе адны з лепшых прапаноў для прыёму плацяжоў бізнесам, але і дае магчымасць даведацца аб важных зменах у заканадаўстве, якія тычацца прадпрымальнікаў.

IMG_0108.jpg  IMG_0057.jpg

Цёплая пераднавагодняя атмасфера дапоўнілася цытрынавым настроем, як вядучым матывам бізнес-сустрэчы - сімвал энергіі, поспехі і прыбытковых здзелак.

IMG_0111.jpg  IMG_0007.jpg

На семінары ўдзельнікі сустрэчы разам з прадстаўніком інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Брэсцкай вобласці абмеркавалі важныя пытанні ўкаранення ў Рэспубліцы Беларусь сістэмы нагляду за таварамі, змянення па маркіроўцы тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі і сродкамі ідэнтыфікацыі.

Аляксандр Каваленка, дырэктар дэпартамента развіцця сеткі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, сумесна з Ірынай Пацякінай, кіраўніком дэпартамента кліенцкага сэрвісу, развіцця і продажаў кампаніі ТАА «АйЭмЛэб (Аператар праграмных кас), распавялі аб флагманскім рашэнні на рынку плацежнага абсталявання – тэрмінале з касай 3у1 Feitian прадэманстравалі магчымасці праграмнай касы "iKassa".

IMG_0144.jpg  IMG_0127.jpg

Удзельнікі семінара былі вельмі актыўныя і задавалі шмат пытанняў аб пастаўках абсталявання, гатоўнасці і адпаведнасці абсталявання заканадаўчым актам, аб магчымасцях выкарыстання прапанаваных кас.

IMG_0012.jpg  IMG_0005.jpg

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр найбуйнейшы пастаўшчык тэрмінальнага абсталявання для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Ажыццяўляе тэхнічную і праграмную падтрымку тэрміналаў для дзясяткаў тысяч магазінаў і арганізацый сэрвісу на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Мы прапануем сучаснае аплатнае абсталяванне па выгадных коштах, а таксама гарантуем якасны сэрвіс і пастаўку. Па пытаннях супрацоўніцтва пішыце на пошту info@npc.by.